Каардынацыйная рада правяла анлайн-дэбаты кандыдатаў на пасаду сакратара КР 3-га склікання.

Сярод трох кандыдатаў выдзяляўся экс-сакратар КР 1-га і 2-га склікання Іван Краўцоў – кандыдат блока “Моладзевы наступ”, які агучыў наступныя прапановы:
– Я б прапанаваў перайсці да больш шчыльнага супрацоўніцтва менавіта паміж фракцыямі і сакратарыятам. Мы спадзяёмся, што будзе больш прадуктыўная праца паміж КР і кабінетам. Таксама нас чакае вялікая праца па стварэнні вэб-парталу 2.0. Таксама мы можам узмацніць адміністратыўную службу сакратарыяту пасадай міжнароднага сакратара.
Кандыдат Святлана Шацiлiна ад спiсу “Воля” сваёй перавагай выбрала вопыт выжывання на вайне ва Украіне, а кандыдат Іван Паўлоўскі ад спiсу “Хопiць баяцца!” моцным месцам назваў юрыдычны досвед:
– Гатова, калі ў нас усё атрымаецца, быць менеджарам тых сябраў Рады, абсалютна незалежным. Гарантую, што не будзе нейкіх закулісных дамоў. Мая задача будзе працаваць на гэтых людзей, рабіць іх жыццё ў Каардынацыйнай радзе камфортнай.
Паводле Статуту Каардынацыйнай рады, сакратар будзе выбраны шляхам адкрытага галасавання. Выбраны кандыдат будзе абвешчаны ўвечары 20-га ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя





