Каардынацыйная Рада Беларусі прыняла рашэнне зацвердзіць склад прадстаўнікоў у Камісію па вайсковым кірунку. У склад камісіі ўвайшлі: Аляксандр Клачко (Блок Воля), Віталь Лакотка (Каманда Латушкі і Руху “За Свабоду”), Павел Мар’еўскі (Еўрапейскі выбар) і Аляксандр Камісараў (Незалежныя Беларусы). Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Каардынацыйнай рады.

Ініцыятыва аб галасаванні па зацвярджэнні складу камісіі была прапанавана спікерам рады Арцёмам Бруханам і падтрымана групай дэлегатаў з 12 чалавек.
У адпаведнасці з рашэннем Камісіі па пытаннях Статута і іншых унутраных дакументаў Каардынацыйнай рады, Камісія па вайсковым накірунку не з’яўляецца камісіяй Рады ў значэнні, выкладзеным у Статуце і Палажэнні аб камісіях Каардынацыйнай рады, гаворыцца ў паведамленні.






