BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каардынацыйная Рада зацвердзіла склад выбарчай камісіі

Каардынацыйная Рада зацвердзіла склад выбарчай камісіі. У яе ўвайшлі пяць чалавек, якія не змогуць быць кандыдатамі на выбарах у Раду.

Андрэй Атаманчук — юрыст, правазнаўца, сябра і сузаснавальнік Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека, былы адвакат Менскай абласной калегіі адвакатаў. Зміцер Лазавік — юрыст, былы адвакат. Быў назіральнікам на выбарах у 2020 годзе. Альвіна Мінгазава — юрыстка, былы член Менскай гарадской калегіі адвакатаў. Яраслаў Бекіш — тэолаг-рэлігіязнаўца, магістр паліталогіі ЕГУ, каардынатар сеткі экалагічных грамадскіх арганізацый “Зялёная сетка”. Алена Прыходзька — журналістка, медыя-менеджарка, грамадская актывістка.

Выбары ў Каардынацыйную Раду пачнуцца 25 траўня і працягнуцца тры дні — да поўначы 27 траўня.

Беларускае Радыё Рацыя