BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каардынацыйная рада заклікае не ўдзельнічаць у адзіным дні галасавання

Каардынацыйная рада заклікае беларусаў не прымаць удзел у адзіным дні галасавання, але паўдзельнічаць у выбарах трэцяга складу Каардынацыйнай рады, якія павінны адбыцца ў траўні. У заяве рады гаворыцца, што ў беларускага народа скралі права на празрыстыя і справядлівыя выбары, вынікі ўсіх выбарчых кампаній і рэферэндумаў былі сфальсіфікаваныя.

“Цяпер у Беларусі паскорылася фармаванне неа-таталітарнага рэжыму ў рамках саюзнай дзяржавы пад поўным кантролем ваенна-палітычнага кіраўніцтва Расеі”, – адзначаецца ў заяве рады. Таксама Каардынацыйная рада нагадвае, што беларусы, якія пражываюць за мяжой, не могуць удзельнічаць у беларускіх выбарах і называюць гэтыя выбары фарсам ды імітацыяй.

Беларускае Радыё Рацыя