BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кабанчук да 4-й гадавіны Палка Каліноўскага: Трымайма шыхт!

Чатыры гады таму беларускія добраахвотнікі стварылі Полк Кастуся Каліноўскага, які сёння адыгрывае важную ролю не толькі на фронце ва Украіне, але і для ўсіх беларусаў у свеце.

Вадзім Кабанчук
Вадзім Кабанчук

Пра гэта заявіў прадстаўнік па нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага кабінета Беларусі і былы намеснік камандзіра палка Вадзім Кабанчук:

-Безумоўна, гэта быў валявы акт часткі беларускага грамадства, які дазволіў фактычна беларусам, як нацыі, зберагчы сваё добрае імя ў вачах Украіны. З’ява беларускага добраахвотніцкага аб’яднання пад назвай Полк Каліноўскага ўвойдзе ў беларускую найноўшую гісторыю. Гісторыя і зараз яшчэ пішацца. Таму абсалютна ўсё не было дарэмна.

Ён таксама адзначыў, што агулам на вайне ва Украіне загінула каля 100 беларускіх добраахвотнікаў. А таму асобная ўвага будзе нададзена пытанням правоў і гарантый для сем’яў загінуўшых. Гэта тэма будзе абмяркоўвацца падчас будучага візіту Святланы Ціханоўскай у Кіеў:

-Гэтае пытанне будзе ўздымацца на самым версе, таму што рыхтуецца візіт Святланы Ціханоўскай ва Украіну. І я ведаю, што даўно ўжо складзены пералік пытанняў, якія будуць абгаворвацца. На сённяшні дзень, на жаль, сем’і беларускіх добраахвотнікаў пакуль што не абаронены так, як абаронены сам добраахвотнік.

Фота: Полк Каліноўскага

Вадзім Кабанчук адзначыў, што Полк мае патрэбу ў падтрымцы беларусаў па ўсім свеце, і перш за ўсё ў аўтамабілях для баявых і лагістычных патрэб. Гэта дазволіць добраахвотнікам хутчэй рэагаваць на выклікі фронту і забяспечваць сваю дзейнасць больш эфектыўна. 

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя