Вярхоўная Рада Украіны прыняла ў другім чытанні і ў цэлым законапраект, які рэгулюе прававы статус і медыцынскае забеспячэнне замежных добраахвотнікаў, што служаць па кантракце ў складзе ўкраінскіх Узброеных сіл. За дакумент прагаласаваў 291 дэпутат.

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук адзначыў, што прыняцце закона стала вынікам працяглай супольнай працы беларускіх дэмакратычных сіл і ўкраінскіх заканатворцаў:
-Гэта вынік супольнай працы, якая доўжылася багата часу. Улічаны шматлікія праўкі. Гэта значна палегчыць легалізацыю добраахвотнікаў ва Украіне.
Па словах Кабанчука, новы закон уносіць змены ў Закон Украіны «Аб сацыяльнай і прававой абароне ваеннаслужачых і членаў іх сем’яў», спрашчае працэдуры легалізацыі і атрыманне віду на часовае пражыванне на перыяд службы і пасля яе завяршэння, у тым ліку ў выпадках адсутнасці дзеючага пашпарта.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






