Качанава заявіла, што ў Беларусі могуць увесці электроннае галасаванне.
«Я лічу, што ўвядзенне электроннага галасавання магчымае ў нашай краіне. Таму што для людзей гэта зручна. Але трэба зрабіць правільна і сумленна, каб гэта не ўшчаміла нічые магчымасці пры галасаванні і каб не дапусціць фальсіфікацыяў. Над гэтым пытаннем сёння працуе ЦВК. Яны абагульняюць досвед іншых краін, аналізуюць», — адзначыла старшыня Савету Рэспублікі на сустрэчы са студэнтамі БДУ.