Высокая прадстаўніца ЕЗ па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кая Калас заклікала сусветную супольнасць узмацніць ціск на Расею пасля начнога масіраванага нападу па Украіне. Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў сацсетцы X.

Фота: obzor.lt
Па словах Калас, начны абстрэл Украіны з боку Расеі зноў паказвае, што Масква не збіраецца завяршаць вайну. Яна падкрэсліла, што РФ імкнецца да новых пакутаў і знішчэння Украіны.
“Нам неабходны вельмі моцны міжнародны ціск на Расею, каб спыніць гэтую вайну”, – заявіла Калас.
Высокая прадстаўніца ЕЗ дадала, што ёй балюча бачыць тое, як сярод нявінных ахвяр церпяць і гінуць дзеці. Яна сказала, што яе думкі сёння з іх сем’ямі.






