Інтэрв’ю Марыі Калеснікавай блогеру Юрыю Дудзю, апублікаванае 3 лютага, выклікала шырокі рэзананс у медыя і сацсетках.

Пра яго значэнне для беларускай палітычнай дыскусіі разважае палтычны аналітык Вадзім Мажэйка.
-Інтэрв’ю цікавае. Бачны аптымістычны настрой і арыентацыя на лагодны электарат у Беларусі, які хацеў бы перагарнуць старонку, які больш-менш прыстойна ставіцца да Расеі.
Па словах аналітыка, у Германіі Калеснікава апынецца ў супольнасці «харошых» рускіх:
-Мы бачым, што нават сам факт арыентацыі на Германію – гэта ўжо само па сабе вядзе да таго, што ў Германіі так ці інакш ты будзеш у супольнасці «харошых» рускіх. Відавочна па тым нават, як камунікуе Калеснікава – яна камунікуе па-расейску.
Адзіная размова Калеснікавай з беларускімі журналістамі – гэта была размова для тэлеграм-канала Марыны Золатавай, таксама былой палітзняволенай, былой кіраўнічцы TUT.by.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






