Прызнанне расейскага боку агрэсарам, прызнанне віны Расеі перад Украінай і прызначэнне адпаведнай кампенсацыі – гэта адзіны верны вынік перамоваў. Але пакуль што максімум, на які можна разлічваць, гэта спыненне баявых дзеянняў па лініі фронту.

Распавёў беларускі валанцёр, прадстаўнік грамадскага аб’яднання “Сустрэча” Максім Дзмітракоў:
– У 21 стагоддзі жахліва, што можа быць, тым болей, што ў цэнтры Еўропы, такі канфлікт, дзе адна з дзяржаў лічыць, што яна мае права са зброяй, забіваючы мірных людзей, забіраць якія-небудзь тэрыторыі. Калі гэта стане нормай, то не будзе бяспекі ў Еўропе і ў свеце, таму што фактычна гэта пачатак такой Трэцяй сусветнай вайны.
На фоне вайны ва Украіне адбываюцца дыпламатычныя дыскусіі, у тым перамовы па амерыканскім мірным плане, які выклікае неадназначную рэакцыю ў Еўропе і Украіне, і яго канчатковы выгляд усё яшчэ абмяркоўваецца. Паралельна Расея працягвае атакі беспілотнікаў, большасць з іх нейтралізуецца, хоць некаторыя ўдары прыводзяць да ахвяр і пашкоджанняў інфраструктуры.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя





