У чаканні часовага спынення агню для абмену закладнікамі зараз знаходзяцца жыхары Ізраілю.

Фота: Amir Levy / Getty Images
Пра гэта распавяла грамадзянка Ізраіля, якая нарадзілася і жыла ў Беларусі, Люба Глікін. Яна адзначыла, што зараз ідуць перамовы з ХАМАС:
– На гэты момант адбываюцца перамовы. Чакаем, спадземся, што дамовяцца. Калі казаць пра мяне асабіста, то мне хочацца падзяліцца тымі перажываннямі, якія былі 7 чысла. Таму што я жыву недалёка ад тых жахлівых падзеяў, на поўдні краіны. А мая дачка жыве як раз там, дзе падбываліся гэтыя страшныя падзеі. Было вельмі страшна. Там загінуў наш сябар. Яго проста расстралялі, ён паехаў на Мёртвае мора адпачыць. У мяне дачка была пад замком, баяліся проста з пакоя выйсці, чулі вакол стральбу, крыкі. Ніякай сувязі з ёй не было. Мы проста вар’яцелі, таму што не ведалі, што з ёй адбываецца. Гэтым і жывём цяпер: перажываннем адноснага таго, што было, і страхам за тое, што будзе. Таму што, калі гэтая пагроза не будзе ліквідавана, нам тут сапраўды будзе страшна жыць.
Зараз армія прасоўваецца. Мы сочым за гэтым. Салдаты гінуць.
Цалкам размова:
Палестына-ізраільскі канфлікт цягнецца ўжо амаль пяць месяцаў. Не выключаецца, што бліжэйшы час можа распачацца вайна на мяжы з Ліванам.
Беларускае Радыё Рацыя






