BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Калі мы ставім мэту, працуем на гэта, то ў выніку даб’емся”

Якія надзеі можна звязваць з 25-м годам?

Гаворыць спікер фракцыі Хрысціянскіх дэмакратаў у Каардынацыйнай радзе Віталь Рымашэўскі:

У 2025 годзе хутчэй за ўсё адбудуцца змены ва Украіне, магчыма будуць перамовы паміж Расеяй і Украінай, прынамсі пра гэта кажа Трамп і ўсе да гэтага рыхтуюцца. Гэта вызначыць бліжэйшы лёс Беларусі. Трэба зараз канцэнтравацца на тым, каб усталёўваць дэмакратычным сілам камунікацыі з украінскімі ўладамі. А другая рэч – гэты год будзе надзвычай важным у вызначэнні стратэгіі Еўрапейскага звязу ў дачыненні да Беларусі ў цэлым, таму што тое, што мы бачым зараз, гэта будаванне жалезнага муру.

Лідар кааліцыйнае большасці ў КР Павел Латушка глядзіць у будучыню пазітыўна:

Мне адзін заходні дыпламат амбасадар сказаў: вы не маеце права здацца. Галоўнае, каб вы не здаліся. Падтрымлівайце альтэрнатыву рэжыму Лукашэнкі. І гэты дзень наступіць напэўна. Бо вы на гэта працуеце. Беларусы працавіты народ. Калі мы ставім мэту, працуем на гэта, працуем-працуем, то мы ў выніку даб’емся. Так і тут: мы даб’емся ў выніку дэмакратычнай вольнай Беларусі. Мяне ніхто не пераканае ў іншым. Я ў гэта веру і гэтую веру перадаю у новы 2025 год. Будзем моцнымі.

«Той, хто верыць, лягчэй пераадолее цёмныя часы», – падкрэслівае Латушка.

Беларускае Радыё Рацыя