Калі вайна ва Украіне ўжо ў наступным годзе завершыцца перамовамі, то пасля адмены ваеннага становішча будуць абвешчаныя выбары і пасля абраны новы ўкраінскі прэзідэнт. Хутчэй за ўсё асоба, якая звязаная з ваеннай справай.

Такога меркавання прытрымліваецца эксперт, юрыст-міжнароднік, старшыня грамадскага аб’яднання «Заходні інфармацыйны фронт», сузаснавальнік Беларускага інфармацыйнага цэнтра ў Львове Юры Кміць:
– Адпаведна нашага заканадаўства будзе зменены парадак вайсковага стану, то бок спыніцца васковае становішча і Цэнтральная выбарчая камісія аўтаматычна вымушаная будзе агучыць наступныя прэзідэнцкія выбары, таму што ў нас яны затрыманыя ў тэрміне ўжо на год. І на законнай падставе, калі не будзе вайсковага становішча, то Цэнтральная выбарчая камісія павінны агучыць выбары прэзідэнта Украіны.
Вайна Расеі з Украінай працягваецца 1000 і 29 дзён. За апошнія суткі адбылося звыш двух соцень баёў. Больш за ўсё сутыкненняў на Северскім, Пакроўскім, Курахаўскім і Врэмаўскім напрамках, а таксама на Куршчыне.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з Фэйсбуку Юрыя Кміця