
Мала каму выгадна ў свеце пашырэнне канфлікту на Блізкім Усходзе, таму рызыка гэтага даволі нізкая. А вось ізраільска-палесцінскі канфлікт завершыцца не хутка, – такой думкі прытрымліваецца грамадзянін Ізраілю, які нарадзіўся ў Беларусі, Уладзімір Эпштейн:
– Цяпер у Газе засталося нашмат менш вайсковых злучэнняў, чым было напачатку. Працягвацца гэта можа вельмі доўга, бо тут задзейнічаныя яшчэ палітычныя пытанні ўлады, бо ў Ізраілі, як толькі скончваецца вайна, то адразу праходзяць выбары і ўрад злятае. Таму завяршэнне вайны ў сённяшнім выглядзе нікому непатрэбна.
Ізраільска-палесцінскі канфлікт пачаўся 7-га кастрычніка мінулага года. Ён цягнецца ўжо больш за чатыры месяцы, у сектары Газа надалей ідзе ваенная аперацыя ў ходзе якой плануецца знішчыць ХАМАС.
Беларускае Радыё Рацыя