BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Калі завершыцца ваенная аперацыя ў сектары Газа?

Усе хочуць вынікаў і хутка, аднак не заўсёды гэта магчыма ў рэальнасці. Чым больш зацягваецца ваенная аперацыя ў сектары Газа, тым больш змяншаецца ва ўсіх цярпенне. Гэта датычыць і амерыканцаў, і еўрапейцаў, і ізраільцян, – перакананы грамадзянін Ізраілю Юры Айзенберг:

– Зразумелая справа, што ёсць нецярпенне з боку родных закладнікаў. Я не думаю, што ў бліжэйшы час будуць нейкія вялікія палітычныя змены. Усё прыкладна як было, так яно і працягваецца. Не бачу пакуль ніякіх змен. Чым больш зацягваецца гэтая аперацыя, тым менш ва ўсіх цярплівасці.

Ізраільскі-палесцінскі канфлікт пачаўся 7-га кастрычніка мінулага года з тэрарыстычнай атакі ХАМАС на ізраільскай зямлі. І цягнецца ўжо пяць з паловай месяцаў.

Беларускае Радыё Рацыя