BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Калі зняць санкцыі, то рэпрэсіі ў Беларусі не скончацца ніколі”

“Калі зняць санкцыі, то рэпрэсіі ў Беларусі не скончацца ніколі”. Кажа ўдзельнік пікету ля амбасады ЗША ў Вільні. Там 17 лютага, у Дзень прэзідэнта, які адзначаецца ў ЗША ў гэтае чысло, былыя беларускія палітвязні зладзілі невялікую акцыю.

Яна была прымеркаваная да перамоваў амерыканцаў з Лукашэнкам наконт палітзняволеных у Беларусі.

Кажа адзін з удзельнікаў пікету:

-Трамп, які крычыць на ўвесь свет, які ён моцны, перад Лукашэнкам ён такім чынам паказвае сваю слабасць. Лукашэнка гэта праглыне, пераварыць і будзе далей думаць, што ён робіць усё слушна. Таму, калі зняць санкцыі, то рэпрэсіі ў Беларусі не скончацца ніколі. Таму я супраць гэтага кроку. Трэба ціснуць далей. Як тут слушна нядаўна казалі, вызвалене той жа Паліны Шарэнды-Панасюк – гэта не вынік нейкіх саступак, гэта вынік ціску.

Паводле арганізатара пікету, былога палітзняволенага Аляксандра Андрушкевіча, ён таксама хацеў бы больш моцнага ціску на Лукашэнку:

– Трамп можа аказаць на Лукашэнку такі ціск, што ён вызваліць гэтых палітвязняў за адзін дзень без ніякіх умоваў. Як ён зрабіў з Мексікай, таксама ён можа дамагчыся гэтага ад Лукашэнкі. Але калі там свае на гэта погляды, то сёння ў нас два патрабаванні. Першае, гэта вызваленне ўсіх палітвязняў без выключэнняў. І другое, гэта спыненне рэпрэсіяў у Беларусі.

Як зазначае Аляксандр Андрушкевіч, ён будзе ладзіць пікеты ля амбасады ЗША ў Вільні чатыры дні. Ён запрашае ўсіх неабыякавых беларусаў далучацца да яго а 12.00.

У Польшчы таксама будзе зладжаны падобны пікет ля амбасады ЗША ў Варшаве. Ён пройдзе ў гэты чацвер, 20 лютага.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя, Вільня