Ваяроў палка Каліноўскага ўшанавалі ў Дзень украінскага добраахвотніка. Беларусы, як і ўсе замежнікі-абаронцы Украіны, атрымалі сталёвы крыж «За вашу і нашу свабоду».

Цырымонія адбылася 14 сакавіка ў Кіеве на Міжнародным форуме «Адзінства і падзяка». Як паведамляецца ў Telegram-канале палка Каліноўскага, падчас імпрэзы была адзначана значнасць добраахвотніцкага руху і ўдзел замежных добраахвотнікаў у барацьбе за незалежнасць Украіны. Узнагароду прыняў камандзір палка Павел Шурмей.
Беларускія добраахвотнікі аб’ядналіся ў батальён імя Каліноўскага 9 сакавіка 2022 года. Неўзабаве фармаванне стала палком.






