BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каля 10 краін гатовы адправіць войскі ва Украіну

Каля 10 краін гатовы адправіць войскі ва Украіну ў рамках мірнага пагаднення.

Агенцтва Bloomberg са спасылкай на крыніцы піша, што еўрапейскія лідары актыўна выкарыстоўваюць афіцыйную падтрымку Трампа для падрыхтоўкі новага пакета гарантый бяспекі для Украіны. І ў найбліжэйшыя дні будзе ўзгоднены план, які прадугледжвае размяшчэнне брытанскіх і французскіх войскаў ва Украіне ў рамках патэнцыйнага мірнага пагаднення. Увогуле каля 10-ці краін гатовы адправіць свае сілы ў краіну.

Па словах прэзідэнта Еўрапейскай рады Антоніу Кошты, умовы гарантый плануюць узгадніць яшчэ на гэтым тыдні.

Беларускае Радыё Рацыя