«Буду працягваць рабіць усё, каб актуальныя для дэмакратычнай Беларусі пытанні заставаліся ў цэнтры ўвагі міжнароднай супольнасці!» – кажа Святлана Ціханоўская, якая бярэ ўдзел у Днях Беларусі ў Бруселі.
– Мы абмяркуем становішча палітвязняў і метады іх вызвалення, а таксама спосабы ціску на рэжым Лукашэнкі. Я звярну ўвагу нашых еўрапейскіх парнёраў на фальш прэзідэнцкай кампаніі 2025 і патлумачу, што ўмовы для правядзення свабодных выбараў не выконваюцца, а таму вынікі не вартыя прызнання. Гэтыя дні – шанец засяродзіць увагу міжнароднай супольнасці на праблемах нашай краіны. А таксама гэта магчымасць абраць канкрэтныя шляхі дапамогі беларусам.
Дні Беларусі ў Бруселі ладзяцца Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў і Еўрапейскай камісіяй у супрацоўніцтве з Еўрапейскім парламентам.
Беларускае Радыё Рацыя
***
У межах Дзён Беларусі ў Брусэлі будзе прадстаўлена арт-інсталяцыя «Нязломныя». Яна прысвечана праваабаронцам «Вясны»: Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу, Марфе Рабковай, Андрэю Чапюку — якіх асудзілі на вялікія тэрміны за дапамогу людзям у адстойванні сваіх правоў.

Адкрыццё 12 снежня, 08.45
The Esplanade of the European Parliament / Rue Wiertz 60, 1047 Bruxelles
Наведаць можна да 20 снежня
Падрабязней тут
Арт-інсталяцыя «Нязломныя» створана ў межах кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі «Вясны» #FreeViasna. Праект ужо быў прадстаўлены ў Вільні (Літва), Познані (Польшча), Берліне (Германія) і Капенгагене (Данія).
вясна