BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каля Еўрапарламента адкрылася арт-інсталяцыя, прысвечаная палітзняволеным вясноўцам

У Брусэлі адбылося ўрачыстае адкрыццё арт-інсталяцыі «Нязломныя», прысвечанай палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» Валянціну Стэфановічу, Алесю Бяляцкаму, Уладзіміру Лабковічу, Марфе Рабковай і валанцеру Андрэю Чапюку, паведамляе «Вясна».

На адкрыцці, сярод іншых, прысутнічалі кіраўніца дэлегацыі Еўрапарламенту па сувязях з Беларуссю Малгажата Гасеўска, праваабаронца «Вясны» Марына Кастылянчанка і лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская. Арт-інсталяцыю адкрылі ў межах Дзён Беларусі ў Брусэлі на знак салідарнасці Еўразвязу з народам Беларусі.

Арт-інсталяцыя «Нязломныя» створаная ў межах кампаніі #FreeViasna. Раней праект ужо прадставілі ў Вільні, Познані, Берліне і Капенгагене. Цяпер наведаць інсталяцыю можна ў Брусэлі да 20 снежня