Каля Кобрына вайскоўцы адпрацоўваюць “зачыстку” бліндажоў і акопаў.
У Кобрынскім умацаваным раёне праходзяць заняткі па баявой падрыхтоўцы аднаго з механізаваных падраздзяленняў. Як паведамляе Мінабароны, вайскоўцы адпрацоўваюць штурм акопаў, выкарыстанне беспілотнікаў, тактычныя дзеянні на розных участках мясцовасці. Таксама з імі праводзяць медыцынскую падрыхтоўку.
Кобрынскі ўмацаваны раён пабудавалі ў 2023 годзе “з улікам баявых дзеянняў ва Украіне”. Тады яго наведаў Аляксандр Лукашэнка. Ён заявіў, што падобных умацаваных раёнаў “па перыметры нашай мяжы” будзе некалькі і іх задача — прыкрыццё найбольш важных у аператыўна-тактычных адносінах раёнаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: t.me/modmilby