BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Камандаваць беспілотнымі сістэмамі Украіны прызначылі добраахвотніка

1196-ы дзень вайны. Камандуючым Сіламі беспілотных сістэм Украіны прызначаны «Мадзяр» — добраахвотнік з вугорскімі каранямі Роберт Броўдзі, вядомы як заснавальнік і камандзір падраздзялення «Птушкі Мадзяра», які прыйшоў у армію ў 2022-м. 

Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў адзначыў, што досвед Броўдзі павінен быць «маштабаваны на ўсё камандаванне». Да поўнамаштабнай вайны Броўдзі займаўся бізнесам і падтрымліваў культуру праз свой фонд «БроўдзіАрт» — арганізацыю, якая прасоўвала ўкраінскае мастацтва ў еўрапейскіх галерэях. Тым часам Вялікабрытанія ў дзесяць разоў павялічыць пастаўкі беспілотнікаў Украіне. Пастаўка беспрэцэдэнтнай колькасці дронаў расцягнецца амаль на год – да красавіка 2026-га, паведамляе Reuters.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Скрыншот з відэа: АрміяTV