BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Камандуючы ВПС пра паветраную актыўнасць на памежжы

Камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Андрэй Лук’яновіч заявіў, што беларускія сілы “адэкватна” рэагуюць на ўсе змены ў абстаноўцы ўздоўж мяжы і на палёты, якія адбываюцца ў 15-кіламетровай зоне. Ён заявіў, што з пачатку году Беларусь амаль 500 разоў падымала ў паветра сваю дзяжурную авіяцыю.

“Сёлета зафіксавалі ўжо каля 800 палётаў лёгкаматорнай авіяцыі і верталётаў на тэрыторыі Польшчы і краін Балтыі. І таксама зафіксавалі чатыры выпадкі парушэння дзяржаўнай мяжы. дзяжурныя экіпажы больш за 450 разоў па маршрутах патрулявання і ў асаблівых выпадках — баявога дзяжурства”, — працытавала Андрэя Лук’яновіча выданне sb.by.

Паводле яго, Польшча актыўна ўзбройваецца вайсковай спецыяльнай тэхнікай амерыканскай і паўднёвакарэйскай вытворчасці.

“Танкі “Абрамс”, “К-2”, “Чорная пантэра”. Таксама ў найбліжэйшых планах Польшчы атрымаць ад Злучаных Штатаў Амерыкі 32 самалёты F-35 і 96 верталётаў, баявых верталётаў, ударных “Апачы”. Ад Польшчы не адстаюць краіны Балтыі. Яны таксама цяпер мадэрнізуюць сваю інфраструктуру і плануюць набыць і паставіць рэактыўную сістэму залпавага агню HIMARS”, — пералічыў камандуючы ВПС Беларусі.