BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Камандзір ПВК «Вагнер» згадаў пра дзейнасць групы ў Беларусі

Байцы расейскай прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер» «працягваюць працу ў Беларусі дзеля карысці Расеі». Пра гэта цяперашні камандзір вагнэраўцаў Антон Елізараў (пазыўны «Лотас») заявіў у відэазвароце, які апублікаваны на блізкіх да ПВК тэлеграм-каналах.

Напрыканцы студзеня адзін з баевікоў ПВК, а цяпер інструктар для беларускіх сілавікоў Аляксей Бярговін у сваім блогу казаў, што цяпер у Беларусі «працуюць больш за 300 інструктараў у некалькіх навучальных цэнтрах». Брытанская разведка мяркуе, што ў Беларусі засталося менш за тысячу вагнэраўцаў.

Расейскія найміты, якія раней ваявалі ва Украіне, засталіся ў Беларусі пасля мяцяжу Прыгожына ўлетку 2023 года. Большая частка іх праз нейкі час вярнулася ў Расею, аднак некаторыя засталіся і займаюцца з байцамі спецпадраздзяленняў унутраных войскаў.