BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Камісія па адукацыі і навуцы справаздачылася на паседжанні КР

3-га сакавіка падчас Агульнага пасяджання Каардынацыйнай рады была прадстаўлена справаздача Камісіі па адукацыі і навуцы. У дакладзе абмеркавалі сучасны стан адукацыі і навукі ў Беларусі, а таксама планы па ўдасканаленні адукацыйнай палітыкі.

Фота: euroradio.fm

В.а. старшыні Камісіі, сябра Каардынацыйнай рады Аляксандр Паршанкоў, акрэсліў бліжэйшыя планы працы камісіі:

-Зараз на фінальнай стадыі ўжо знаходзіцца падрыхтоўка слуханняў “ЕГУ і беларуская грамадзянская супольнасць”. Калі паспеем, то арганізуем яшчэ да траўня слуханні аб падрыхтоўцы канцэпцыі праектаў рэфармавання сістэмы адукацыі ў Беларусі. І я ўвесь час праводжу кансультацыі рэпрэсаваных студэнтаў, былых палітвязняў і іншых зацікаўленых асобаў па пытаннях адукацыйных магчымасцяў для беларусаў у Еўразвязе.

Падчас пасяджання экс-кіраўнік Камісіі і дарадца Ціханоўскай па навуцы Павел Церашковіч звярнуў увагу, што пасля абнаўлення складу Каардынацыйнай рады неабходна будзе змяніць фармат дзейнасці камісіі для больш сістэмнага і празрыстага ўзаемадзеяння з іншымі камісіямі.

Такім чынам, выбары ў Каардынацыйную раду чацвёртага склікання павінны адбыцца ў анлайн-фармаце з 11 па 17 мая 2026 года ўключна.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя