BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Камюніке выбарчага спіса “Моладзевы наступ” аб удзеле ў выбарах у КР

“Моладзевы наступ” апублікаваў камюніке аб удзеле ў выбарах у Каардынацыйную Раду Беларусі:

Шаноўныя Спадары й Спадарыні!

25 траўня 2024 году пройдуць выбары ў Каардынацыйную раду. Каардынацыйная рада — адзіная гарызантальная пляцоўка, якая яднае грамадзкіх і палітычных актывістаў за мяжой і зьяўляецца паважаным органам грамадзянскай супольнасьці.

Фракцыя Каардынацыйнай рады ІІ скліканьня Моладзевы Наступ прыняла рашэньне сфармаваць спіс для вылучэньня на выбары ў Каардынацыйную раду ІІІ скліканьня, які быў зарэгістраваны рашэньнем выбарчай камісіі ад 25 красавіка пад нумарам 12 у складзе 15 чалавек.
Праца нашай каманды перадусім накіравана на ўзмацненьне ролі беларускай моладзі ў палітычным і грамадзкім працэсах. Мы лічым, што дысбалянс у бок узроставай групы 50+ у палітычным актывізьме прыводзіць да страты арганізацыйнай гнуткасьці, засільлю непатызму й немагчымасьці эфэктыўна карыстацца сучаснымі мэтадамі працы.

У сувязі з гэтым, асноўнымі кірункамі нашай дзейнасьці ў Каардынацыйнай радзе будуць:

  • Праца з моладзьдзю ўсярэдзіне Беларусі: пашырэньне адукацыйных магчымасьцяў, спрашчэньне візавых працэдур і вяртаньне руху транспарту.
  • Праца з моладзьдзю ў дыяспары: абарона правоў за мяжой і ўдзел у сацыяльных праектах па-за Беларусьсю.
  • Міжнародная дзейнасьць: супраца з моладзевымі арганізацыямі іншых краін і ўдзел у міжнародных форумах.
  • Палітычная актыўнасьць: падвышэньне ўдзелу моладзі ў палітычных працэсах і павелічэньне яе рэпрэзэнтацыі ў палітычных арганізацыях.

У выбарчы сьпіс Моладзевага Наступу уваходзяць такія актывісты й палітыкі, як:
Ліза Пракопчык (Генэральная Сакратарка Беларускага нацыянальнага моладзевага савету «РАДА»),
Марго Ворыхава (дарадніца Сьвятланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы),
Алана Гебрэмарыям (актывістка, былая палітзняволеная),
Алесь Лапко (заснавальнік і кіраўнік Беларускага Моладзевага Хаба ў Варшаве),
Яўген Караулаў (лідэр фракцыі, скарбнік ЗБС, праектны мэнэджэр),
Аляксандар Аўтушка-Сікорскі (палітычны аналітык і дасьледчык),
Іван Краўцоў (сябра каманды Віктара Бабарыкі).

З поўным выбарчым спісам і пашыранай версіяй праграмы “Моладзевага наступу” можна азнаёміцца на: mnastup.org.

Публікацыя аператыўнай інфармацыі ажыццяўляецца праз афіцыйныя каналы “Моладзевага Наступу”:
– Telegram https://t.me/mnastup
– Instagram https://www.instagram.com/mnastup
– Facebook  https://www.facebook.com/mnastup

Паводле прэс-рэлізу