Кампанія «Кадравы Рэзерв» запускае платформу для абмеркавання праектаў рэформ з магчымасцю далучыцца да каманды рэфарматараў.

Кажа каардынатар кампаніі, намеснік прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінету па транзіце ўлады Юрый Губарэвіч:
– Рэформа даступная для нашых зарэгістраваных удзельнікаў, тых хто ўжо запоўніў анкету і атрымаў пацверджанне знаходжання ў складзе кадравага рэзэрву. Зарэгістравацца можа любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, незалежна ад таго, дзе ён знаходзіцца ў дадзены момант: у Беларусі ці за мяжой. Канешне тут трэба прытрымлівацца тых правілаў бяспекі, якія мы заўсёды публікуем – карыстацца з VPN.
З праектамі рэформаў, падрыхтаванымі беларускімі экспертамі можна пазнаёміцца на сайце edu.pr-belarus.org у раздзеле „Рэформы». З аўтарамі найбольш слушных каментароў звяжацца каманда кампаніі «Кадравы Рэзерв».
Для таго, каб прыняць удзел у абмеркаванні, трэба прайсці па спасылцы
Беларускае Радыё Рацыя






