Міністр абароны Канады Біл Блэр заявіў, што яго краіна гатовая адправіць войскі ва Украіну, дзе яны будуць выконваць ролю міратворцаў.

Блэр зрабіў такую заяву падчас абароннага форуму ў Атаве. Паводле яго слоў, Канада гатовая далучыцца да фармаванай Вялікабрытаніяй і Францыяй “кааліцыі жадаючых” – гэта значыць да дзяржаў, якія, скончыўшы баявыя дзеянні ва Украіне, накіруюць туды салдат, якія будуць стаяць на варце захавання мірнага пагаднення. Такія сілы могуць налічваць каля 20-30 тыс. салдат.
Нагадаю, што Польшча выключыла магчымасць адпраўкі сваіх войскаў ва Украіну, аднак заявіла пра гатовасць матэрыяльна-тэхнічнай падтрымкі такой місіі.
У апошнія дні адкрытасць да перамоваў аб гатовасці адправіць войскі ва Украіну сігналізавала Аўстралія. Не выключаюць адпраўкі сваіх салдат Нідэрланды, Данія і Фінляндыя.
Беларускае Радыё Рацыя






