Канада дасць Украіне ваенную дапамогу на суму больш за 35 мільёнаў канадскіх даляраў (або 25,5 мільёна даляраў ЗША). Аб гэтым аб’явіў міністр абароны краіны Дэвід Дж. Макгінці, паведамляецца на сайце Міністэрства абароны Канады.

Фота: 24tv.ua
Адзначаецца, што 30 мільёнаў даляраў з гэтай сумы будзе накіравана на браніраваныя машыны Coyote і Bison, а таксама новае абсталяванне і боепрыпасы, пастаўленыя канадскімі кампаніямі. Астатнія 5 мільёнаў пойдуць на камплекты радыёэлектроннай барацьбы.
У Мінабароны краіны патлумачылі, што гэтая ваенная дапамога паступіць з існуючых сродкаў, вызначаных у бюджэце, на падтрымку Стратэгічнага партнёрства паміж Канадай і Украінай у сферы бяспекі.
Макгінці таксама распавёў, што Канада ўзяла на сябе кіраўніцтва над падрыхтоўкай украінскіх пілотаў знішчальнікаў.