BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Канада і Нарвегія падтрымаюць беларускія незалежныя СМІ і палітзняволеных

Візіты Святланы Ціханоўскай у Канаду і на Саміт спікераў парламентаў ЕЗ на Мальёрцы адбыліся, у тым ліку, дзякуючы зладжанай працы міжнароднай каманды Офіса.

Пра далейшыя планы распавядае дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі:

Зараз будзем зноўку праводзіць кансультацыі з канадскімі партнёрамі ўжо па дэталях і стратэгічных кансультацыях, і дапамогі незалежным медыя. Канада цяпер вылучае асобную дапамогу, і робіць такі фокус на дапамозе Беларусі. Чакаем новых дэталяў, спадзяемся, што яны хутка стануць больш даступныя. Будзем будаваць стасункі з Канадай. Паспрабуем пачаць стратэгічныя кансультацыі ўжо ў гэтым годзе.

Таксама вядома, што па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай у Нарвегіі стварылі гуманітарны фонд дапамогі беларускім палітзняволеным і іх сем’ям. Як і Канада для незалежных беларускіх СМІ, Нарвегія выдзеліць 10 мільёнаў нарвежскіх крон як першы ўнёсак у такі фонд.

Беларускае Радыё Рацыя