BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кандыдат на пасаду прэм’ер-міністра Літвы не падрымлівае санкцыі супраць беларусаў

Кандыдат на пасаду прэм’ер-міністра Літвы Гінтаўтас Палуцкас лічыць, што штучныя абмежаванні ў адносінах да беларусаў нелагічныя. Да такіх абмежаванняў Палуцкас аднёс “забарону вяртацца на радзіму або бачыцца са сваякамі”.

“Мы бачым прыклад Польшчы, дзе такіх абмежаванняў няма, і, зыходзячы з гэтага, мяркуем, што такую ​​палітыку маглі б праводзіць і ў Літве”, — падкрэсліў Палуцкас.

Характарызуючы грамадзян Беларусі, якія пражываюць у яго краіне, Палуцкас адзначыў, што ў яго “язык не павернецца” казаць, быццам яны “робяць нешта дрэннае”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: lrt.lt