Канферэнцыя Новай Беларусі пройдзе 3-4 жніўня ў Вільні. Гэта найбуйнейшая пляцоўка для стратэгічнага дыялогу, абмеркавання будучыні Беларусі і каардынацыі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці.

Як піша тг-канал лідаркі беларускіх дэмсілаў Святланы Ціханоўскай, можна паўплываць на тое, пра што будуць гаварыць на Канферэнцыі, ужо цяпер. Для гэтага прапануецца запоўніць кароткую ананімную форму. Усе ахвочыя могуць прапанаваць тэмы для абмеркавання; звярнуць увагу на важныя пытанні і выклікі, з якімі сутыкнуліся; падзяліцца ідэямі, якія павінны прагучаць на гэтым івэнце. Гэта дапаможа сфармаваць актуальную праграму, запрасіць рэлевантных спікераў і зрабіць Канферэнцыю як мага больш карыснай для ўсіх беларусаў. Форма ананімная, але пры жаданні можна пакінуць кантакт, каб атрымліваць навіны пра падзею.






