BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Канферэнцыя «Новая Беларусь» 9-10 жніўня ў Варшаве

Штогадовая канферэнцыя «Новая Беларусь» пройдзе 9-10 жніўня ў Варшаве. Дакладнае месца правядзення пакуль не раскрываецца ў мэтах бяспекі.

Лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская запрашае далучацца:

– Гэта, як і заўсёды, важная нагода пабачыцца, пачуць адзін аднаго. У беларускім інфаполе заўсёды мноства меркаванняў. Вы часта выказваецеся ў каментарах, чатах, дыскутуеце, як дзейнічаць лепш. Дык давайце пагаворым пра нашыя ідэі і праблемы ўслых. Калі ў вас не атрымліваецца прыехаць у Варшаву, абавязкова далучайцеся да трансляцыі. Спасылка на яе з’явіцца ў нашых каналах напярэдадні канферэнцыі.

Паводле арганізатараў падзеі, на канферэнцыі «Новая Беларусь» не будзе пустых словаў і абяцанняў: толькі канкрэтныя ідэі, дыскусіі і рашэнні, якія могуць сфарміраваць будучыню Беларусі. Заяўляецца, што ўпершыню адбудуцца публічныя дэбаты апанентаў. Поўная праграма разьмешчаная на сайце.

Беларускае Радыё Рацыя