BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Канферэнцыя Новая Беларусь: названыя асноўныя спікеры

Канферэнцыя Новая Беларусь пройдзе 9–10 жніўня ў Варшаве. Акрамя адкрытых дэбатаў, у праграме — пяць панэляў, прысвечаных найважнейшым тэмам: ад палітыкі і бяспекі да культуры і жыцця грамадзянскай супольнасці.

Фота: t.me/tsikhanouskaya

ТГ-канал беларускай лідаркі Святланы Ціханоўскай пералічыў тых спікераў канферэнцыі, хто ўжо пацвердзіў свой удзел. Да прыкладу, у першы дзень на першай панэлі пройдзе дыскусія на тэму «Грамадзянскі пульс — дзе мы апынуліся за 5 гадоў. Размова пра тое, што засталося ад надзеі 2020 года. Шчыра — пра страты, высновы і наступныя крокі”. Спікерамі тут заяўленыя: Ксенія Луцкіна, Фёдар Паўлючэнка, Наталля Дуліна, Дзмітрый Крук і Сяргей Чалы.

Панэль 2: “Не спрынт, а марафон: пошук новых сэнсаў і стратэгіяў”. Спікеры: Франак Вячорка, Павел Латушка, Арцём Брухан, Елізавета Пракопчык, Вольга Зазулінская, Аляксандр Мілінкевіч.

Панэль 3: “Рэгіянальная бяспека — Беларусь 2027”. Размова пойдзе пра геапалітыку, вайну, бяспеку і ролю Беларусі ў стабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне.

Спікеры: Вадзім Кабанчук, Мацвей Купрэйчык, Уладзіслаў Кобец, Маргарыта Ворыхава, Аліна Харысава, а таксама міжнародныя эксперты.

Канчатковы спіс удзельнікаў яшчэ не сфармаваны. Таксама ў мэтах бяспекі публічна не абвяшчаецца месца правядзення канферэнцыі.