BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Канферэнцыя “Новая Беларусь” у Вільні (відэа)

Прадстаўнікі дэмакратычных сіл, якія ўдзельнічаюць у працы канферэнцыі “Новая Беларусь”, падпісалі “Платформу 2025”, у якой пазначылі асноўныя мэты на будучы год.

Падпісанты «Платформы 2025» запатрабавалі спынення ўсіх відаў рэпрэсій, вызвалення палітвязняў, рэалізацыі права ўсіх грамадзян Беларусі на паўнавартасны ўдзел у выбарах незалежна ад месца жыхарства, забеспячэння свабоды сходаў і роўнага доступу да CMI, а таксама правядзення выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі АБСЕ і пад кантролем назіральнікаў.

Таксама падкрэсліваецца, што прадстаўнікі дэмсіл будуць дамагацца прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і ягоных паплечнікаў за злачынствы супраць беларускага народа і міжнародныя злачынствы.

Дэкларуецца, што дэмакрытычныя сілы Беларусі маюць агульных ворагаў — рэжымы Лукашэнкі і Пуціна. Таму выказваецца гатоўнасць аб’ядноўвацца ў барацьбе з імі замест змагання адзін з адным. Трэба сумесна дамагацца адкрытасці Еўропы і ўсяго дэмакратычнага свету для беларусаў, дабівацца таго, каб грамадзян Беларусі і кіроўны ў ёй рэжым адрознівалі.

Да платформы далучыліся Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінет, Каардынацыйная рада ў цэлым і асобна яе фракцыі — «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду!», «Воля», «Наша справа», «Хопіць баяцца!», «Еўрапейскі выбар», а таксама фонд Bysol, Фонд медыцынскай салідарнасці, ініцыятывы «Cумленныя людзі», «Народныя амбасады», Аб’яднаная грамадзянская партыя і Рух «За Свабоду».

«Платформа 2025» адкрытая для далучэння ўсіх беларускіх дэмакратычных сіл (палітычных структур, грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, дыяспар, суполак і інш.), якія падзяляюць яе палажэнні.

***

Каардынацыйная рада, Аб’яднаны пераходны кабінет і Офіс Святланы Ціханоўскай падчас канферэнцыі «Новая Беларусь», падпісалі дакумент, які фармалізуе ўсе пытанні ўзаемадзеяння паміж дэмакратычнымі сіламі.

«Часам узнікалі пэўныя складанасці ў супрацоўніцтве: і ў прыняцці рашэнняў, і ў дубліраванні функцый. Каб максімальна пазбягаць нязгод у будучыні і была створана агульная дамоўленасць у выглядзе пратакола», – паведаміла Святлана Ціханоўская.

***

У Аб’яднаным Пераходным Кабінеце – новыя прадстаўнікі

На пасаду прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы прызначаны Вадзім Кабанчук, былы намеснік камандзіра Палка імя Кастуся Каліноўскага.

Маргарыта Ворыхава ўзначаліць Прадстаўніцтва па моладзевай палітыцы, якое ствараецца ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце. Дагэтуль Маргарыта Ворыхава займала пасаду дарадцы па моладзевай палітыцы і студэнцтве ў Офісе Святланы Ціханоўскай.

Уладзімір Астапенка цяпер – прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве.

Прадстаўніца Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова захавала сваю пасаду.

Урэшце, на пасаду намесніка прадстаўніка па транзіце ўлады Святланай Ціханоўскай узгоднены Арцём Брухан. Пасаду прадстаўніка па транзіце ўлады займае Павел Латушка.

Дэмакратычная лідарка заклікала Каардынацыйную Раду зрабіць свае прапановы па кандыдатурах прадстаўнікоў па эканоміцы і фінансах, па аднаўленні законнасці і правапарадку і па пытаннях мабільнасці і легалізацыі беларусаў.

Вадзім Кабанчук і Павел Латушка
Уладзімір Астапенка
Маргарыта Ворыхава

Пачалася чацвёртая панэль на тэму “Беларуская ідэнтычнасць у 2025 годзе. Як яе захаваць і ўмацаваць”.

На мадэрацыі:
Аляксей Дзікавіцкі / Журналіст, В.А. дырэктар Белсат ТБ

Удзельнікі:
Генадзь Коршунаў / Старэйшы навуковы супрацоўнік Цэнтра новых ідэй
Сяргей Будкін / Кіраўнік Беларускай рады культуры, прадзюсер, журналіст
Наталля Русецкая / Прадстаўнік Беларускага інстытута кнігі, літаратурны крытык
Паўліна Вітушкачэнка / Захавальнік Віленскага Беларускага музея ім. І. Луцкевіча
Ганна Златкоўская / Пісьменніца, журналістка

Аляксей Дзікавіцкі пачаў развагу пра тое, што такое беларуская ідэнтычнасць і даў слова ўкраінцу Яўгену Магду.

Яўген Магда сказаў, што бачыць для беларусаў мір, Еўропу, адукацыю.

Генадзь Коршунаў падкрэсліў, што ідэнтычнасць – гэта не факт, гэта працэс. Яна неманалітная.

“Мы не асэнсавалі, што такое 2020 год для беларускай нацыі для беларускага грамадства,” – сказаў Генадзь Коршунаў.

Наталля Русецкая таксама пацвердзіла, што ідэнтычначнасць -гэта працэс. І яна рада, што беларусы абіраюць кнігі і самапазнання. І гэта сёння вельмі каштоўная.

Ганна Златкоўская паведаміла, што для яе ідэнтычнасць -гэта годнасць. І беларусы павінны перастаць сароміцца, што яны талерантныя і такія “коткі”.

Сяргей Будкін сказаў, што калі ён упершыню пачаў размаўляць па-беларуску недзе ў 90-ыя гады, хлопцы ў двары сказалі, што ты размаўляеш, як дзяржаўнае радыё. Зараз усё змянілася. І самы просты спосаб папулярызацыі беларускай мовы – гэта стварэнне якаснага кантэнту.

Паўліна Вітушчанка зазначыла, што не ведае, ці рэальна зрабіць усеагульную беларусізацыю, але вельмі карціць.

Зараз гучаць пытанні з залі. Першае пытанне было ад Розы Турарбекавай пра ідэнтычнасць і пра тое, што трэба настойваць на правільнай назве Беларусі, як на расейскай мове, так і на замежных.

Генадзь Коршунаў адказаў, што змены адбываюцца ў гэтым кірунку, толькі ў Швецыі і ў Даніі яшчэ не дасягнулі гэтай дамоўленасці, каб Беларусь называлі Беларуссю.

Зараз заля глядзіць ролік пра тое, што такое ідэнтычнасць і што значыць быць беларусамі. У ім вядомыя і не зусім вядомыя беларусы адказваюць на гэтыя пытанні.

***

У Вільні 3 жніўня ўрачыста адкрылі Трэцюю канферэнцыю “Новая Беларусь”. Канферэнцыя пачалася з хвіліны маўчання па загінулых за свабоду Беларусі ды рэкламнага роліка пра беларусаў, іх дзейнасць, выбар і Беларусь.

“Мы тут дзеля таго, каб вярнуць Беларусь беларусам”, — заявіла дэмакратычны лідар Светлана Ціханоўская, выступая на адкрыцці двухдзённай канферэнцыі “Новая Беларусь 2024” у Вільні 3 жніўня. Паводле яе слоў, трэба вярнуць беларусам права вырашаць, як жыць, дзе жыць і якім чынам жыць, а не існаваць і баяцца. Яна адзначыла, што канферэнцыя — таксама “выдатная магчымасць пабачыцца з аднадумцамі і ў добрым сэнсе апанентамі”.

“Я неаднаразова чула, што многіх з вас часам ахоплівае стома, абыякавасць альбо расчараванне… Але трэба памятаць: расчараванне і дэпрэсіўныя эпізоды — не назаўжды. Галоўнае — не збочваць з абранага шляху, працягваць рухацца далей да нашай супольнай мэты”, — заклікала дэмлідар.

Яна падкрэсліла, што “адна з мэтаў дыктатараў — пасварыць нас: офіс, кабінет, Каардынацыйную раду, шматлікія арганізацыі, нават нашых жаўнераў на фронце і ў падполлі”. “Памятайце пра гэта, калі захочацца кагосьці пакрытыкаваць ці паскардзіцца мне на сваіх калег,” — папярэдзіла Ціханоўская.

Пасля вітальных словаў Святланы Ціханоўскай і Івонкі Сурвілы прайшла першая панэльная дыскусія на тэму «Адказы дэмакратычных сіл на ключавыя выклікі 2025 года».

Удзельнік дыскусіі, дарадца Ціханоўскай – Франак Вячорка адзначыў, што вельмі важна падтрымліваць тых, хто працягвае змаганне ўнутры краіны, а таксама палітвязняў ды іх сем’і:

І таму вельмі важная заўтрашняя прэзентацыя Міжнароднага гуманітарнага фонду ў падтрымку палітвязняў. Лічу гэта вялікім дасягненнем. Канешне, хацелася б, каб такія праекты былі на розныя групы – і на добраахватнікаў, і на культурныя ініцыятывы. Але мы пачынаем з нечага. Важная інстытуалізацыя дэмакратычных сіл, што ўрэшце будзе падпісаны пратакол аб узаемадзеянні асноўных дэмакратычных структур. Гэта дасць яснасці і нам, дэмакратычнай супольнасці, міжнародным партнёрам – з кім размаўляць.

Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Кабінета адзначыў такую праблему: у нас шмат саюзнікаў, але вельмі мала партнёраў:

– Мы павінны канстатаваць, у нас шмат саюзнікаў, якія гатовы зрабіць з намі здымкі, паціснуць рукі, але пазней забыць адразу пасля гэтай сустрэчы. Таму важна фарміраваць спіс партнёраў, і таму мы таксама прапаноўваем падчас гэтай канферэнцыі прыняць адпаведны дакумент «Дэкларацыю аб стратэгічным знешнепалітычным партнёрстве ці дзейнасці на знешнепалітычнай арэне».

Сітуацыя ў Беларусі ўвайшла ў доўгатэрміновую стадыю зменаў, дэмсілам неабходна думаць над перспектывамі на дзесяць і болей гадоў наперад. Гэтак лічыць палітолаг Андрэй Ягораў, прадстаўнік апазыцыі ў КР 3-га скліканьня:

У адрозненні ад Паўла Латушкі, які не хоча абмяняць дэфакта прызнанне гэтай сітуацыі, якая склалася ў Беларусі, дзеля чаго-небудзь, я б прызнаў легітымнасць у пэўным сэнсе таго, што адбываецца ў Беларусі. Я абмяняў бы прысутнасць, напрыклад, еўрапейскіх паслоў у Беларусі, калі гэта дазваляе вызваляць палітычных вязняў у масавым парадку і рухаць сітуацыю ў Беларусі да больш спрыяльнай для дзейнасці грамадзянскай супольнасці.

Паводле Ягорава, дэлегітымацыі рэжыму Лукашэнкі не адбылося, легітымнасць рэжыму ў вачах саміх беларусаў унутры краіны расце, няма рэсурсаў для прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці, ціск і санкціі не прывялі да эканамічнага абвалу рэжыму. Не адбылося і міжнароднага прызнання дэмсілаў у якасці альтэрнатыўнага ўраду з боку Захада, лічыць палітолаг.

Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка ў адказ заявіў, што не гатовы прызнаваць прэзідэнтам Беларусі чалавека, які здзяйсняе злачынствы, даваў загады забіваць беларусаў, працягвае іх катаваць і знішчае беларускую дзяржаўнасць.

***

Як абмяркоўвалі стратэгію дэмсілаў на 2025 год, ў нашым эфіры распавёў старшыня Управы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа:

– Павел Латушка вельмі катэгарычна не пагадзіўся ў дыскусіі са спадаром Ягоравым наконт менавіта што ўсё ж такі трэба легімітызаваць Лукашэнку. Ён катэгарычна супраць легітымізацыі і якіх-кольвечы перамоваў з Лукашэнкам, пра што ў сваім выступленні падкрэсліў Андрэй Ягораў, былы спікер Каардынацыйнай рады, зараз чалец апазійнага клуба ў гэтай структуры.

Таксама, гаворачы пра будучы год, намеснік старшыні АПКБ Павел Латушка заклікаў на наступных прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі галасаваць супраць усіх.

«Мы павінны выйсці за ядро. За апошнія гады з’явіліся 300-500 тысяч маладых людзей, якія ніколі не бралі ўдзел у выбарах. І нам трэба дайсці да іх з палітычнай павесткай», – заявіў Павел Латушка.

***

На месцы знаходзіцца старшыня ўправы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа:

Праграма двухдзённай канферэнцыі вельмі насычаная. Сёння ўсе чакалі падсумавання спадарыні Святланы Ціханоўскай, як лідаркі беларускіх дэмакратычных сілаў, а таксама першай палітычнай панэлі. У ёй узялі прадстаўнікі дэмакратычных сілаў. Спадарыня Ціханоўская ўвесь час падкрэслівала патрэбу дзейнічаць разам, толькі мы і толькі разам. А не ты, той, тая, гаварыла яна ў падсумаванні свайго выступлення.

Вельмі важна, што Святлана Ціханоўская абазначыла ў сваім звароце адзін момант. Важна, каб мы бачылі сэнс у тым, што робім, нават у тым, што нам трэба размаўляць па-беларуску. Гэта вельмі важны фактар таго выступлення, я лічу. Беларускасць і наша тоеснасць павінна абапірацца на тым, што з’яўляецца рэччу, якая яднае беларусаў. Дыяспару, беларусаў у Беларусі, а таксама беларускую меншасць. Нас павінна яднаць беларускасць.

Удзельнікам форуму перадала прывітанні Івонка Сурвіла. Яна паясніла, якую розніцу робіць тое, што значыць для Беларусі 30-гадовае ўладаранне Лукашэнкі. Яна прыгадала пра 100-годдзе Васіля Быкава ў сваім выступленні і завяршыла свой зварот словамі: “Дык памажы Гасподзь! Жыве Беларусь!”. Гэта было кранальна, а пасля гэтых словаў пачалася першая панэль, у якой узялі ўдзел: Франак Вячорка, Павел Латушка ды іншыя ўдзельнікі.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

***

Пачалася першая панэль, у якой удзельнічае Франак Вячорка (Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай), Павел Латушка (Намеснік кіраўніцы АПК), Анжаліка Мельнікава (Спікерка Каардынацыйнай рады), Станіслава Гліннік (Віцэ-спікер Каардынацыйнай рады), Алена Жыванлод (Кіраўніца грамадскай арганізацыі “Сумленныя людзі”) і Андрэй Ягораў (Сябра Каардынацыйнай рады, фракцыя “Беларусь”).

Пачалася другая панэль на тэму “Больш Еўропы для беларусаў”.

Зараз гучаць пытанні з залі наконт выбараў, падаўжэння польскага дарожнага дакумента для беларусаў, стварэння базы сексотаў у Польшчы, як абменнага фонду ды іншыя.

Аляксандр Мілінкевіч адзначыў важнасць адукацыі для беларусаў. Ён сказаў, што яны рыхтуюць кадры, але ў іх няма той базы кадраў, якія будуць ствараць рэформы не толькі ў сталіцы, але ў абласцях і раёнах. А гэта вельмі важна. Асвета – гэта больш дакладнае паняцце і яна павінна падрыхтаваць людзей да пераходнага перыяду пасля Лукашэнкі. Ён адзначыў што пасля Лукашэнкі змаганне будзе шалёнае і трэба быць

Уладзімір Астапенка сказаў, што людзі яго пакалення закранулі часы СССР, стварэнне Еўразвяза і г.д. гэтыя падзеі закранулі і Беларусь. Але Лукашэнка не павёў беларусаў у цывілізаваны свет і не скарыстаўся магчымасцю ўступлення ў Еўразвяз. І зараз гэта адзіная краіна ў Еўропе, якая не падтрымлівае нацыянальную мову, мае рызыкі страціць сваю незалежнасць і суверэнітэт, у ёй існуе смяротнае пакаранне і няма бязвізу. І ён верыць у тое, што беларусы зробяць усё, каб гэта змяніць.

Артур Міхальскі зазначыў, што вельмі складаная праблема еўрапеізацыя. У Польшчы захоўваецца разуменнем што еўрапеізацыя – гэта галоўнае для беларусаў

Яны разумеюць, што беларусы – гэта не расейцы, гэта два розных народы.

Але праблема існуе і цяжка чакаць, каб ва ўмовах вайны не было ніякіх наступстваў. Візаў беларусаў яны выдаюць менш, а попыт наадварот расце. І гэта звязана з бяспекай.

Нельга забывацца на таго, хто гэта зрабіў і хто адказны за тое, што зараз адбываецца.

Ён сказаў, што немагчыма зрабіць такія санкцыі, якія б ударылі толькі па рэжыму і не закранулі простых беларусаў. Гэта трэба разумець, але яны працуюць у супрацы з Офісам Ціханоўскай, каб простыя беларусы пры гэтым менш цярпелі.

Анатоль Лябедзька акрэсліў асноўныя праблемы. А якой бы мы хацелі, каб нашыя міжнародныя партнёры бачылі Беларусь? Калі ў нас няма адказу, то яны самі будуць яе фармаваць як хаўруснікаў Расеі. Мы вярнуліся да дэфініцыі Вы – калі Вы зрушыце Лукашэнку, калі Вы пераможаце? Вось 2020 год быў адзіны, калі гучала мы. Таму трэба гэта вяртаць.

Павел Латушка зазначыў, што ён не згодны з Андрэем Ягоравым, які прапанаваў перагледзець стратэгію і прызнаць Лукашэнку легітымным, бо гэта чалавек, які рэпрэсуе беларусаў і працягвае гэта рабіць.

Парадокс сітуацыі ў тым, што не толькі мы не маем суб’ектнасць але і рэжым яе губляе, стараецца ўсяляк падвысіць яе, – кажа Андрэй Ягораў.

Як зазначыў спікер, трэба заняцца сабой, а выбары 2025 нічога не зменяць і трэба іх ігнараваць.

Андрэй Ягораў сказаў, што будзе дысанансам усім папярэднім дакладчыка і зазначыў, што крытыка, гэта нармальна для дэмакратычных сілаў. Ён сказаў, што мы не можам чакаць зменаў у бліжэйшай перспектыве, а трэба працаваць на доўгатэрміновую перспектыву, якая можа расцягнуцца на гады. Ён зазначыў, што мы сталі далей да гэтых зменаў, рэсурсаў таксама стала менш. І гэта наша рэальнасць.

Ціск і санкцыі не прывялі да вынікаў, рэжым стабільны. Прыцягнуць кагосьці да адказнасці таксама складана.

Алена Жываглод засяродзілася на тым, як пераадолець разрыў паміж дэмсіламі і беларусамі і што рабіць, каб гэты разрыў не рос. І яна зазначыла, што яны ўсё робяць дзеля гэтага. Міжнародныя стасункі, адвакацыя, дапамога цяпер зараз палітзняволеных, студэнтам і іншым групам грамадства. Развіццё грамадзянскай супольнасці, рыхтаваць лідараў і развіваць культуру. То бок працаваць на перспектыву.

Пытанне Беларусі – павінна быць на парадку дня. Таксама мы павінны падрыхтавацца да пераходу да Новай Беларусі, сказала Станіслава Гліннік.

Другі выклік – захаваць адзінства напярэдадні 2025 года. Яна падкрэсліла, што менавіта захаваць адзінства, а не проста быць адзінымі.

Галоўны выклік – гэта вызваленне закладнікаў і тут я маю не толькі палітвязняў, але і вайсковых палонных беларусаў, – пачала сваю прамову Станіслава Гліннік.

Анжаліка Мельнікава звярнула ўвагу на дапамогу палітвязням, праграму мабільнасці студэнтаў і прафесіяналаў. Яна зазначыла, што варта не дапусціць жалезнай заслоны. А самае галоўнае, што трэба зрабіць, гэта ліквідаваць рэжым Лукашэнкі, сказала Анжаліка.

Павел Латушка выказаўся пра тое, што трэба пачынаць з сябе, не крытыкаваць іншых і не баяцца. Ён прывёў прыклад таго, што ў Варшаве людзі сталі баяцца нават прыйсці на акцыю ў падтрымку палітвязняў, прыходзіць чалавек 15. Існуе і праблема ў саюзнікамі, якія гатовыя зрабіць здымкі, паціснуць рукі, але мала партнёраў. Байкот на выбарах – гэта той метад, які патрэбны рэжыму, мы павінны зрабіць так, каб не было цішыні, як хоча рэжым. Ён заклікаў галасаваць супраць усіх на выбарах, якія маюць адбыцца. Павел Латушка заклікаў змагацца ўсіх далей.

Франак Вячорка зазначыў, што мы, а не рэжым Лукашэнкі, павінны прадстаўляць Беларусь.

З прывітальным словам выступіла лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская, якая падзякавала беларусам і назвала прозвішчы найбольш актыўных беларусаў, якія працуюць на карысць Беларусі.

Ціханоўская таксама зазначыла б што толькі калі мы разам, рэжыму не ўдасца нас зламаць. Таму трэба быць разам і не скардзіцца адзін на аднаго, а дзяліцца поспехамі і хваліць адно аднаго, валанцёрыць, дапамагаць палітзняволеных і іх сем’ям, гаварыць па-беларуску.

Прывітальнае слова ўдзельнікам канферэнцыі даслала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла. Яна падзякавала ўсім беларусам, хто змагаецца за Беларусь у Беларусі і па-за яе межамі. Яна адзначыла, што пад уплывам Расеі лукашэнкаўскі рэжым знішчае ўсё беларускае, таму важна захоўваць сваю ідэнтычнасць.

Івонка Сурвіла ўзгадала і беларускіх спартоўцаў, якімі могуць ганарыцца беларусы, у тым ліку адзначыла Аляксандру Герасіменя і нагадала пра яе ўзнагароджанне медалём Рады БНР. А таксама нагадала пра 30 год панавання рэжыму Лукашэнкі і назвала гэты перыяд чорнымі часамі.

Беларускае Радыё Рацыя