Канфлікт у партыі «Народная Грамада» Мікалая Статкевіча выйшаў на паверхню. Сябра партыі, былы палітвязень Сяргей Спарыш вырашыў яго апублічыць.

Ён моцна незадаволены станам і справамі ў партыі, гаворыць Сяргей Спарыш:
-У дадзены момант я спрабую аднавіць партыйныя каналы. Але гэта вельмі складана, таму што цягам апошніх двух гадоў ніякая праца на каналах не вялася. Самая галоўная задача – гэта спроба аб’яднаць усю рэальную апазіцыю. У нас зараз вельмі шмат праблем. Вельмі шмат выпадковых і шкодных людзей аказаліся на самым версе. Гэта я бачу ў многіх арганізацыях.

Выконваючы абавязкі старшыні партыі Яўген Вільскі лічыць, што Сяргей застаўся ў 2020-м. Але часы змяніліся і патрабаванні да работы партыі іншыя, кажа Яўген Вільскі:
-Па факце, канешне, мы не можам трымаць такога чалавека, які не ўспрымае аб’ектыўную рэальнасць, у кіраўніцтве партыі. Таму мы яго адхілілі. Прапанавалі працаваць па нашых інфармацыйных праграмах.
Яўген Вільскі спадзяецца, што з часам Сяргей павінен зразумець сітуацыю і канфлікт павінен разруліцца, бо мэта ў сяброў партыі адна: бачыць Беларусь дэмакратычнай і свабоднай.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя





