BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кангрэс ЗША пасля святаў абяцае заняцца пытаннем дапамогі Украіне

Спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Майк Джонсан заявіў, што пасля велікодных вакацый, якія завяршаюцца 9 красавіка, ніжняя палата Кангрэсу зоймецца законапраектам аб дапамозе Украіне. Паводле Джонсана, яго прыняцце спалучана з цяжкасцямі, бо сілы ў Палаце прадстаўнікоў размеркаваныя амаль пароўну і для ўхвалы дакумента неабходная падтрымка заканадаўцаў ад абедзвюх партый. “Мы будзем прасоўваць прадукт, але я думаю, што ён будзе мець некаторыя важныя інавацыі”, — сказаў Джонсан.

У якасці прыкладу такіх новаўвядзенняў ён прывёў магчымасць аказання Украіне дапамогі ў выглядзе крэдытаў. Пры гэтым ён спаслаўся на думку былога прэзідэнта і меркаванага кандыдата ў прэзідэнты ад рэспубліканцаў на выбарах сёлета Дональда Трампа. “Нават прэзідэнт Трамп казаў пра крэдытную канцэпцыю, дзе мы не проста даём дапамогу. Мы ўсталёўваем такія адносіны, каб яны маглі вярнуць яе нам, калі прыйдзе час”, − сказаў спікер. Таксама разглядаецца магчымасць выкарыстання замарожаных расейскіх актываў.