BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Канклаў для выбараў новага папы Рымскага пачнецца 7 траўня

7 траўня рымска-каталіцкія кардыналы збяруцца на таемны канклаў, каб абраць новага лідара сусветнай Каталіцкай Царквы.

Фота: © Getty Images / Adam Yee

Сыкстынскую капэлу зачыняць для публікі з 28 красавіка для правядзення канклаву. Таксама прыпыняюць усе наведванні Ватыканскіх садоў і Некропаля Трыумфальнай дарогі.

Кардыналы не павінны пакідаць капэлу да таго часу, пакуль не абяруць новага папу Рымскага. Папярэднія два канклавы, у 2005 і 2013 гадах, працягваліся ўсяго два дні.

Агенцтвы звяртаюць увагу на тое, што барацьбу будуць весці прыхільнікі нябожчыка папы Францішка, прыхільнікі рэформаў і больш ліберальнага падыходу да царквы, і кансерватараў-традыцыяналістаў.

Дату пачатку канклаву вызначылі на закрытым сходзе кардыналаў у Ватыкане, першым пасля пахавання папы Францішка ў суботу, паведаміла крыніца Reuters.