BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Канстытуцыйны суд Румыніі ануляваў вынікі прэзідэнцкіх выбараў

Канстытуцыйны суд Румыніі адмяніў вынікі прэзідэнцкіх выбараў і пастанавіў правесці новыя выбары. Суддзі Канстытуцыйнага суду прынялі рашэнне ў пятніцу, за два дні да другога туру, хоць галасаваньне дыяспары ў іншых краінах ужо пачалося. Рашэньне канчатковае і не можа быць абскарджана.

Увесь выбарчы працэс будзе паўтораны «цалкам». Напярэдадні ў Бухарэсце перад другім турам прэзідэнцкіх выбараў адбыўся праэўрапейскі марш, у якім узялі ўдзел не менш за тры тысячы грамадзян.

Грамадзяне выйшлі на акцыю пасля таго, як Рада нацыянальнай абароны Румыніі (CSAT) 4 снежня рассакрэціла дакументы, паводле якіх краіна была мішэнню «агрэсіўных гібрыдных дзеянняў Расеі», якія прывялі да шокавай перамогі ў першым туры Кэліна Джарджэску, які лічыцца прарасейскім кандыдатам.