BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каардынацыйная рада заклікала аб’яднаць намаганні для вызвалення палітвязняў

З заклікам да “аб’яднання і ўзгаднення намаганняў усёй грамадзянскай супольнасці Беларусі, палітыкаў і міжнародных партнёраў па пашырэнні гуманітарнага кірунку вызвалення палітвязняў” выступіла Каардынацыйная рада.

Палітычная структура прыняла заяву «Аб вызваленні зняволеных у Беларусі» з нагоды вызвалення ў Беларусі пяці ўкраінскіх грамадзян, а таксама датэрміноваму выхаду на волю шэрагу беларускіх палітвязняў. У дакуменце адзначана, што КР прытрымліваецца “прынцыпаў абароны правоў чалавека” і лічыць жыццё і свабоду грамадзян “галоўнымі каштоўнасцямі дэмакратычнага грамадства”. Згодна з заявай, Каардынацыйная рада “вітае і падтрымлівае намаганні міжнародных партнёраў, праваабарончых арганізацый, усіх дэмакратычных сіл Беларусі, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, скіраваныя на пошук і выкарыстанне ўсяго спектру эфектыўных механізмаў па вызваленні беларускіх палітвязняў”.

“Звяртаем увагу, што ў турмах Беларусі працягвае заставацца больш за 1.400 прызнаных праваабарончымі арганізацыямі палітычных зняволеных. А рэальная колькасць нявінна асуджаных з палітычных матываў да адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі перавышае 5.000 чалавек”, — гаворыцца ў заяве.

Беларускае Радыё Рацыя