BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Карпянкоў заявіў пра поспех у барацьбе з «Беларускім Гаюнам» і BYPOL

Кіраўнік унутраных войскаў МУС Беларусі Мікалай Карпянкоў паведаміў пра стварэнне падраздзялення інфармацыйнага супрацьдзеяння, якое працуе супраць палітычных апанентаў улады. У інтэрв’ю прэс-службе Карпянкоў заявіў, што гэта падраздзяленне дасягнула сур’ёзных поспехаў у барацьбе з праектам «Беларускі Гаюн» і ініцыятывай BYPOL.

— «Гаюн» фактычна разбіты, BYPOL — таксама. Мы паказалі, што шанцаў у іх няма, і яны гэта зразумелі, — падкрэсліў Карпянкоў.

Ён дадаў, што новая структура працуе ў звязцы з падраздзяленнямі выведкі і спецыяльнага прызначэння, што дазваляе эфектыўна супрацьдзеіць інфармацыйным пагрозам і ўздзейнічаць на псіхалагічны стан апанентаў.

Заявы кіраўніка ўнутраных войскаў МУС Беларусі Мікалая Карпянкова пра «разгром» праекта «Беларускі Гаюн» і ініцыятывы BYPOL выглядаюць хутчэй як спроба стварыць ілюзію поспехаў, чым фактычны вынік рэальных дзеянняў. Варта адзначыць, што «Беларускі Гаюн» працягвае публікаваць актуальную інфармацыю аб перамяшчэннях войскаў і сілавікоў у Беларусі, нягледзячы на жорсткі ціск з боку ўладаў. BYPOL таксама застаецца актыўнай ініцыятывай, якая працягвае працаваць за мяжой, збіраючы інфармацыю пра рэпрэсіі і дапамагаючы ахвярам рэжыму.

Беларускае Радыё Рацыя