BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Канстанцін Бычак узначаліў следчае ўпраўленне КДБ

Аляксандр Лукашэнка 2-га лютага разгледзеў кадравыя пытанні, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Лукашэнка прызначыў дырэктарам Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэт Дзяржкантролю Андрэя Самбука, які да гэтага ўзначальваў следчае ўпраўленне КДБ. Прызначаючы Самбука, Лукашэнка падкрэсліў, што ДФР раней уваходзіў у структуру КДБ, таму задача новага дырэктара – прыўнесці ў працу сістэмнасць, уласцівую Камітэту дзяржбяспекі.

Канстанцін Бычак узначаліў следчае ўпраўленне КДБ. Кастусь Бычак апошнія гады рэгулярна з’яўляецца ў тэлевізійных фільмах пра гучныя расследаванні КДБ. У прыватнасці, ён расказваў пра абставіны справы ў дачыненні да кіраўнікоў цукровых заводаў. Пасля 2020 года Бычак фігураваў у фільмах пра справы супраць апанентаў Лукашэнкі, раскрываў «змовы» і г. д., з’яўляючыся на экране часцей за старшыню КДБ Івана Церцеля. Нядаўна менавіта Кастусь Бычак прадстаўляў камітэт на канферэнцыі ў ААЭ.

Беларускае Радыё Рацыя