Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы 2025 падыходзіць да заканчэння.

Вынікі трохдзённай працы на канферэнцыі падводзіць удзельнік, кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерый Кавалеўскі:
Праведзеная базавая праца – а менавіта Беларусь будзе адным з тых фактараў, якія будуць забяспеваць устойлівасць ці неўстойлівасць мірнага пагадзення па Украіне. Для мяне было вельмі важна сустрэцца з прадстаўнікамі некалькіх дзяржаў, Еўрапейскіх дзяржаў у асноўным, таксама з ЗША. Быў кантакт і з камандай генерала Келага, які з’яўляецца спецпрадстаўніком па Украіне, Размовы былі адносна мірнага працэсу і ўліку інтарэсаў Беларусі, але і таксама і вызвалення палітвязняў.
Вядома, што саама Мюнхенская канферэнцыя фактычна перарастае ў экстраны саміт па ўрэгуляванні вайны ва Украіне, які можа адбыцца ўжо ў панядзелак, 17 лютага. Лідэры краін Еўропы сустрэнуцца ў Парыжы, каб выпрацаваць агульную пазіцыю на фоне засцярогаў, што ЗША прасоўваюць мірныя перамовы з Расеяй, якія не мяркуюць удзелу ў іх Еўропы.
Фота Валера Кавалеўскага:




Беларускае Радыё Рацыя






