BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кавалеўскі: Ніякіх “цяжкіх” перамоваў у Лукашэнкі на мінулым тыдні не было

Ніякіх перамоваў Лукашэнкі з прадстаўнікамі краін Захаду на мінулым тыдні не было. Пра гэта выданню “Зеркало” спасылаючыся на свае крыніцы распавёў дырэктар Агенства еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерый Кавалеўскі.

“Не магу называць крыніцу. Але інфармацыя пра перамовы з прадстаўнікамі заходніх краін, як казаў Лукашэнка, не пацвердзілася, — сцвярджае Валерый Кавалеўскі.

19 кастрычніка, выступаючы на сёлетніх рэспубліканскіх “Дажынках” у Валожыне, Лукашэнка распавёў, што надоечы правёў цяжкія “непублічныя” перамовы з прадстаўнікамі заходніх дзяржаў. Паводле Кавалеўскага, гаворка ідзе хутчэй не пра перамовы, а пра вывучэнне пазіцый і абмен думкамі па некаторых пытаннях.

“Сярод палітычных зняволеных у Беларусі ёсць амерыканскі грамадзянін Юры Зянковіч, — нагадвае Валерый Кавалеўскі. — Верагодна, яго вызваленне таксама абмяркоўвалася на сустрэчы Дойла і прадстаўнікоў беларускага МЗС. Хаця, як я разумею з паведамленняў СМІ, нейкіх вынікаў дасягнуць не ўдалося. Тым не менш, я таксама думаю, што палітычныя зняволеныя былі толькі адной з тэм абмеркавання”.