11 сакавіка ў межах агульнага пасяджэння Каардынацыйнай рады адбыліся слуханні, на якіх Мікалай Казлоў прадставіў сваю кандыдатуру на пасаду Прадстаўніка па аднаўленні правапарадку ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце (АПК). Галасаванне па яго кандыдатуры пройдзе цягам бліжэйшых дзён.

Кажа Мікалай Казлоў:
– Буду імкнуцца да таго, каб не было тых праблем, якія датычаць праваахоўных органаў і бяспекі беларусаў, якія знаходзяцца ў эміграцыі. Мы гаварылі і пра Інтэрпол і пра затрыманні. Я спадзяюся, што мы будзем больш разумець, што адбываецца унутры Беларусі, унутры сілавых структур Беларусі. Мы павінны мець адтуль выразную карціну. Калі ў нас з’явяцца магчымасці, то каб мы ведалі, на каго абаперціся.
Мікалай Казлоў — беларускі палітык і грамадскі дзеяч, былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) і прызнаны праваабарончымі арганізацыямі палітычным зняволеным. Ён доўга працаваў у праваахоўных органах: служыў оперупаўнаважаным па асабліва важных справах у крымінальным вышуку і мае званне падпалкоўніка міліцыі ў рэзерве.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






