Святлана Ціханоўская прызначыла Мікалая Казлова на пасаду прадстаўніка па аднаўленні правапарадку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. Рашэнне прынята на падставе рэкамендацый Каардынацыйнай Рады, у адпаведнасці з працэдурай.

Каардынацыйная Рада 11 сакавіка заслухала Мікалая Казлова і па выніках галасавання 12 сакавіка рэкамендавала яго да прызначэння.
Нагадаем, што 31 студзеня 2026 года кіраўніца АПК накіравала ў Раду прапанову па кандыдаце на пасаду прадстаўніка па аднаўленні правапарадку.
«Лічу, што ягоны багаты прафесійны досвед у галіне правааховы і ў грамадска-палітычнай дзейнасці, аўтарытэт сярод профільных арганізацый, а таксама асабістыя якасці дазволяць яму эфектыўна выконваць абавязкі на гэтай пасадзе», — пісала Святлана Ціханоўская пра Мікалая Казлова ў лісце ў Каардынацыйную Раду.






