BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

КДБ палохае чыноўнікаў і прапагандыстаў забойствамі

Намеснік начальніка следчага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Канстанцін Бычак заявіў на тэлеканале “Беларусь 1” , што спецслужбы Украіны планавалі забойствы дзяржаўных дзеячаў Беларусі і праўладных журналістаў.

Скрыншот: ОНТ

У сюжэце расказвалі пра ранейшых затрыманых, якіх вінавацяць у працы на СБУ.

Паказанні на камеру ў асноўным прымусілі даваць украінца Вячаслава Бародзія. Фігурантам справы інкрымінуюць здраду дзяржаве, агентурную дзейнасць і акт тэрарызму. Па апошнім артыкуле можа пагражаць смяротнае пакаранне.

Беларускае Радыё Рацыя