Рэпрэсіі ў Беларусі. Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». Гэта заўважыў ПЦ Вясна. У спісе з’явіліся прозвішчы трох чалавек: Вадзім Жывалеўскі, Міхаіл Лобараў, Аляксандр Радзюк. Цяпер у ім 1404 чалавекі, з іх 666 — беларусы.

“Вясна” нагадвае, што так званы “спіс тэрарыстаў”, з’явіўся яшчэ ў 2011 годзе. І пачаткова выкарыстоўваўся дзеля выканання міжнародных абавязацельстваў Беларусі ў барацьбе з тэрарызмам. Адпаведна ў пералік заносілі імёны тэрарыстаў, якіх шукалі на міжнародным роўні. Да прававога дэфолту ў Беларусі там знаходзіліся толькі замежныя грамадзяне, але ўвосень 2020 года “спіс тэрарыстаў” улады пачалі выкарыстоўваць як рэпрэсіўны інструмент супраць іншадумцаў унутры краіны.
Беларускае Радыё Рацыя






