Камітэт дзяржаўнай бяспекі прызнаў Цэнтр новых ідэй так званым «экстрэмісцкім фармаваннем», вынікае са змен у адпаведным спісе на сайце Міністэрства ўнутраных спраў. Датычнымі да арганізацыі названы Рыгор Астапеня, Стас Гарэлік, Анастасія Жаўрыд, Генадзь Коршунаў, Павел Мацукевіч, Антон Раднянкоў, Дар’я Рублеўская, Алеся Руднік.

Каментуючы рашэнне КДБ, Цэнтр адзначыў, што для супрацоўнікаў гэта «нічога не значыць», бо «уся каманда знаходзіцца за межамі Беларусі ў бяспецы і будзе працягваць сваю даследчую і адукацыйную дзейнасць».
Цэнтр новых ідэй заснаваны ў 2012 годзе, займаецца даследаваннямі і аналітыкай у сферах палітыкі, сацыялогіі, медыя і так далей.