КДБ прызнаў «тэрарыстамі» 20 фігурантаў справы «аналітыкаў Ціханоўскай».
Сярод іх:
– старшы палітычны дарадца Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі,
– прэсавая сакратарка Ціханоўскай Ганна Красуліна,
– дарадца Ціханоўскай у міжнародных пытаннях Дзяніс Кучынскі,
– доктар палітычных навук, палітык і палітолаг Павел Вусаў,
– журналістка, палітолаг Ганна Любакова ды іншыя асобы.
1 ліпеня Менскі абласны суд прысудзіў фігурантам справы працяглыя тэрміны пазбаўлення волі — ад 10 да 11,5 гадоў зняволення. Працэс праходзіў завочна, бо 20 абвінавачаных знаходзяцца за мяжой. Таксама КДБ прызнаў «тэрарыстамі» палітвязняў. У пералік унесеныя Андрэй Слізевіч, а таксама палітвязні Аляксандр Залатарэвіч, Віталь Саўко (уключаныя ў спіс «экстрэмістаў») і Людміла Дэйнэка. На які тэрмін пазбаўлення волі асудзілі ўсіх траіх палітвязняў, невядома.
Беларускае Радыё Рацыя